У маі 2018 Юры і Максім запусцілі ў Гродне фудтрак пад назвай «Сябры». Ён адрозніваецца ад іншых, бо рэалізаваны на базе прычэпа. Менавіта таму хлопцы пакуль выязджаюць толькі на масавыя мерапрыемствы. У планах — знайсці пастаяннае месца ў цэнтры Гродна
Ідэя з’явілася ў хлопцаў у 2017 годзе, а натхніла іх суседняя Польшча, дзе ежа на колах развіваецца імкліва. Прычэп гродзенцы купілі ў Беларусі і за кароткія тэрміны паспелі яго абсталяваць усім неабходным.
«Сёння ў меню ў нас не толькі гарачыя і халодныя напоі, але і лёгкая закуска, — распавядае Юры. — У нас незвычайнае для Гродна меню, бо мы прапануем паніні, тарцілью, бурыта, хот-догі і іншае».
«За два месяцы мы працавалі толькі на фестывалях і буйных мерапрыемствах. Але хацелася б і дзесьці знайсці пастаяннае месца. З гэтым ёсць праблема і пакуль вымушаныя катацца толькі па мерапрыемствах.
Горад лічыць, што такі фудтрак як у нас псуе гістарычны выгляд Гродна. Мы пастаянна лаемся з архітэктурай, дзе нам кажуць, што прычэпы ў горадзе стаяць не будуць".
«Мы хочам працаваць на пастаяннай аснове і можам заключыць дамову з прыватнікамі, тым самым стаць на іх тэрыторыю дзесьці на ўскраіне горада. Але навошта ехаць так далёка? Хочацца знайсці добрае месца ў цэнтры горада і радаваць там жыхароў і гасцей».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…