Якія парушэнні знаходзяць спецыялісты на гродзенскіх рынках, дзе гандлююць гароднінай і садавінай

Знайсці на рынках гародніну і садавіну прама з градкі або толькі што прывезеныя з сонечных краін і па даступнай цане можна без цяжкасцяў. У якасці прадуктаў, выстаўленых на продаж, прадпрымальнікі не сумняюцца. А вось ва ўрачоў-гігіеністаў ёсць пытанні. Маніторынгі рынкаў і гандлёвых кропак паказваюць: з году ў год парушэнні аднолькавыя, распавядае тэлеканал «Гродна Плюс».

Пры выглядзе відэакамер і камісіі з лекараў-гігіеністаў практычна ўсе, хто прадае па-за прылаўкам, ды і некаторыя з тых, хто гандлюе з прылаўкаў, закрываюць свае працоўныя месцы, спасылаючыся на звычайны перапынак. У чым сапраўдная прычына такіх паводзінаў, сказаць складана. Але ў добрасумленных прадаўцоў гэтага рынку ёсць свая версія.

— Таму што прадаюць не свой тавар. У мяне свой, чаго мне ўцякаць? Можаце прыехаць у вёску, я вам усё пакажу. А людзі ўцякаюць, таму што бяруць дзесьці на аптовым рынку, а некаторыя і па гародах лазяць, прыходзяць брудныя па раніцах, — кажа прадавец Мікалай Язерскі.

Тым, хто ўпэўнены ў свежасці і якасці свайго прадукту, баяцца няма чаго. Прадаўцоў за прылаўкамі пад навесам не палохае ні камера, ні праверкі. Сабіна Унаровская гандлюе гароднінай і садавінай на гэтым месцы вось ужо 17 гадоў. Кожны сезон прыязджае з Сапоцкіна. Ураджай з яе градак палюбіўся гродзенцам. Пастаянных кліентаў хапае, атрымлівае заказы на зіму, таму ў якасці сваіх прадуктаў ўпэўненая сама, ды і дакументы ў яе ўсё маюцца.

www.youtube.com/watch?v=6OYdcXb6PME

Рынкі прыцягваюць нізкімі цэнамі, і прынята лічыць, што тут заўсёды ўсё свежае і, што называецца, хатняе. Ці так гэта? Свой вердыкт выносяць спецыялісты з цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Яны рэгулярна правяраюць кропкі з прадуктамі і гандлёвыя цэнтры. Кажуць, без парушэнняў не абыходзіцца. Толькі за гэты год было праверана 921 месца продажу. Бракаванай прадукцыі выяўлена 224 факту, з мінулым тэрмінам — 178, з парушэннямі тэмпературнага рэжыму — 139.

— Асноўнымі парушэннямі з’яўляюцца: адсутнасць маркіровачных цэтлікаў з інфармацыяй, якая наносіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць, таксама парушаюцца тэмпературныя рэжымы і ўмовы захоўвання харчовых прадуктаў, кажа лекар-гігіеніст Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Самбурова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024