Стала вядома, што загадчыца аднаго ў Duty Free у Гродзенскай вобласці падазраецца ў прысваенні 15 000 еўра. У 2014 годзе ў краме была ўведзена дысконтная сістэма. Менавіта ў гэты перыяд паўстала злачынная схема. Следчы камітэт разбіраецца ў справе і пад вартай знаходзіцца пяць работнікаў.
У 2015 годзе у некалькіх Duty Free кіраўніцтва правяло ўласную праверку. Выявілася, што супрацоўнікі з красавіка 2014 па красавік 2015 года парушалі правілы продажу праз дысконтную картку і прысвойвалі частку грошай. Работнікі добраахвотна і ў поўным памеры пакрылі прычыную шкоду на больш як 18 тысяч 500 еўра.
У 2018 годзе міліцыя правяла праверку і перадала матэрыялы ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці для прыняцця працэсуальнага рашэння.
23 ліпеня Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце прысваення маёмасці асобай, якой яно даверана, здзейсненага ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Падазраванымі прызнаныя пяцёра работнікаў магазінаў бяспошліннага гандлю. Меры стрымання да іх не ўжываліся. Падазрэнні ў дачыненні да загадчыкаў крамамі б не вылучаліся.