У 2014 годзе ў краме была ўведзена дысконтная сістэма. Менавіта ў гэты перыяд паўстала злачынная схема, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Калі ў кліента не мелася дысконтнай карты, то прадавец браў сваю, якая аформлена на выдуманага чалавека, і непрыкметна праводзіў па тэрміналу. Пасля чаго пакупніку давалася рэшта без зніжкі, а розніца канфіскоўвалася з касы. У канцы працоўнага дня «чорная» выручка перадавалася загадчыцы крамы. Па папярэдніх падліках сума даходу вар'іравалася ад 15 да 20 еўра ў дзень. За чатыры гады ў кішэню загадчыцы трапіла 15 000 еўра.
У ходзе рэвізійных мерапрыемстваў злачынная схема была раскрытая супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. На сённяшні дзень праводзяцца праверачныя мерапрыемствы. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы чацвёртай артыкула 211 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Прысваенне альбо растрата ў асабліва буйным памеры».