Невядомы мужчына ў сярэдзіне ліпеня ў раёне Індурскай шашы жорстка забіў жывёлу. У канцы месяца гродзенскія зааабаронцы атрымалі відэа на якім добра бачна, як чалавек здзекуецца з ката, а пасля яго забівае. Валанцёры перадалі відэа ў міліцыю.
На відэа бачна, як мужчына перыядычна клікаў ката да сябе і гладзіў яго. У апошні раз, калі ён паклікаў жывёлу, ён яе забіў.
«Да нас звярнулася дзяўчына з відэа, на якім зафіксавана забойства ката, — распавядае кіраўнік гродзенскай заабарончай арганізацыі «След жыцця» Дар’я Рашэтнікава. — Што рабіць, яна не ведала, але хацела прыцягнуць гэтага чалавека да адказнасці.
Гэта страшна і такая безпадстаўная жорсткасць да безабароннай істоты недапушчальная. Мы звярнуліся ў міліцыю, якая цяпер высвятляе асобу жывадзёра".
Заабаронцы просяць усіх звярнуць увагу на фота і відэа. Магчыма, вы ведаеце гэтага чалавека.
Валанцёры адзначаюць, што ўчастковы, які займаецца справай, неадкладна адрэагаваў на заяву. Ёсць верагоднасць, што мужчына, які забіў жывёлу, жыве паблізу вёсак Малахавічы і Вішнявец. Асаблівыя прыкметы: татуіроўкі на абедзвюх руках.
Калі вы апазналі мужчыну — паведаміце адміністратарам групы «След жыцця», або ў 102.
За жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі з 2015 года ўвялі крымінальную адказнасць. За такія дзенні пагражае пазбаўленне волі да года.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…