Падчас выходных у адным з вулічных кафэ горада невядомыя разлічыліся расійскімі рублямі. Прадавачка, атрымаўшы 200 рублёў суседняй краіны (6,27 беларускіх), выдала рэшту 195 беларускімі.
Выпадак адбыўся ў суботу 28 ліпеня, каля 15.00, калі ў цэнтры Гродна было вельмі шмат людзей — пачынаўся фестываль вулічных мастацтваў.
«Дзве жанчыны, з выгляду турысткі, замовілі ў мяне піва на 5 рублёў 50 капеек, але калі трэба было разлічвацца, то падсунулі 200 расійскіх рублёў, — расказвае прадавачка. — Я заўважыла і сказала, што гэта не нашы грошы, што такіх ніколі не бачыла. А адна з іх мне ў адказ, што гэта беларускія грошы і ёй ніхто не мяняе іх, бо буйная сума».
Пры праглядзе відэа з камеры назірання бачна, як жанчыны, якія прыйшлі з расійскімі грашыма, вельмі нерваваліся на касе і ўвесь час пазіралі ў бок камеры.
«Не ведаю чаму, але я ўзяла ў гэтых жанчын грошы і дала рэшту. Магчыма, гэта адбылося з-за вялікага патоку людзей і хаосу, які тады адбываўся ў цэнтры горада. Жанчыны не пералічылі грошы, імгненна на касе выпілі піва і сышлі».
Ужо зараз прадавачка ўспамінае, што жанчыны яўна разбіраліся ў валюце, бо адна з іх яшчэ нешта купляла на 5 беларускіх рублёў.
Калі ў кафэ зразумелі, што іх падманулі, выклікалі міліцыю. Праводзіцца праверка.
УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае, што за здзяйсненне незаконных аперацый у замежнай валюце прадугледжана пакаранне.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…