Выпадак адбыўся яшчэ 21 ліпеня ў адной з кветкавых крам горада. Расплаціліся расійскімі грашыма дзве дзяўчыны. Адна з іх была з бігудзямі на валасах.
«Яны купілі букет кветак на 43 рублі і далі мне 200 расійскіх рублёў (6,27 беларускіх — рэд.). Я ім дала рэшту больш за 150 беларускіх рублёў (амаль 5000 расійскіх — рэд.). Як толькі дзяўчыны сышлі, я заўважыла, што мне падсунулі зусім іншыя грошы. Шукаць ужо не было каго — камер у краме ў мяне няма», — распавяла супрацоўніца крамы.
Дзяўчына ў міліцыю не звярталася, але пасля таго, як убачыла навіну, што яшчэ ў адным месцы ў Гродне таксама расплаціліся расійскімі грашыма, вырашыла распавесці сваю гісторыю.
УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае, што за здзяйсненне незаконных аперацый у замежнай валюце прадугледжана пакаранне.