У апошнім матчы Кубка Дубко «Нёман» прайграў «Сахалiну» з лiкам 0:3 і па выніках турніру заняў апошняе месца.
Напярэдадні турніру ніхто не мог сказаць, што гродзенская каманда так правальна на ім выступіць. Усе тры матчы спаборнiцтваў на роднай пляцоўцы хакеісты «Нёмана» прайгралі. Заўзятары расчараваныя, што перад стартам новага сезона гродзенская дружына так гуляе. Але Кубак Дубко з’яўляецца толькі падрыхтоўкай да маючых адбыцца і больш важных турніраў, такіх як Ліга чэмпіёнаў. Так што варта чакаць ад каманды Сяргея Пушкова больш выніковай і якаснай гульні.
«Нёман» (Гродна) — «Сахалін» (Паўднёва-Сахалінск) 0:3 (0:1, 0:1, 0:1)
галы:
08.22 0:1 — Аляксееў (Голышаў, Храпак, — бол.)
30.08 0:2 — Сталяреэка (Голышаў)
57.06 0:3 — Зацепiлiн (Голышаў, Храпак, — п.в.)
Пераможца турніру — «Дынама» (Санкт-Пецярбург)
2 месца — «Сахалін» (Паўднёва-Сахалінск)
3 месца — «Бейбарыс» (Атыраў)
4 месца — «Нёман» (Гродна)
Варта адзначыць, што «Нёман» перад стартам мінулага сезону таксама прайграў усе матчы Кубка Дубко, але пры гэта гродзенскай камандзе ўдалося стаць чэмпіёнам Беларусі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…