Квітанцыі аб квартплаце ў Гродне стануць неўзабаве жоўтымі. Але толькі для тых, у каго ёсць запазычаснасць па аплаце камунальных паслуг, паведаміў тэлеканал «Гродна+».

youtu.be/LsFq31x9ag4

Жоўты колер дапаможа сігналізаваць пра існаванне запазычанасці. Бо часта ў першыя месяцы яна ўтвараецца з-за таго, што пра аплату проста забылі, кажа Аляксандр Фабрычных, начальнік аддзела прававой і кадравай работы адзінага інфармацыйнага-разлікова-даведачнага цэнтра Гродна. Калі ж каляровыя жыроўкі не спрацуюць, прыйдзецца як і раней спаганяць запазычанасць прымусова.

Атрымліваць жоўтыя квітанцыі будуць не ўсе, хто ёсць у спісах неплацельшчыкаў. Кожны месяц жоўтыя жыроўкі будуць з’яўляцца ў паштовых скрынях таго дома, дзе на дадзены момант самая вялікая пратэрміноўка па плацяжах.

Колькі даўжнікоў?

Сярод 74 000 рахункаў, якія ў Гродне адносяцца да дамоў муніцыпальнай уласнасці, больш за 5700 на дадзены момант ёсць у спісах даўжнікоў. З іх каля 4500 ігнаруюць аплату камуналкі менш за тры месяцы.

У першыя месяцы такім непамятлівым кватэраздымшчыкам нагадваюць аб нявыплаце па тэлефоне, наведваюць іх дома, накіроўваюць лісты на працу. З большага такое метадычнае закрананне «зоны камфорту» дзейнічае даволі эфектыўна.