Больш за 100 чалавек прыняло ўдзел у парадзе былых маракоў, што прайшоў у цэнтры Гродна 29 ліпеня. У гэты дзень былыя матросы, мічманы і афіцэры розных узростаў адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень ваенна-марскога флоту.
Штогод, пачынаючы з 2007 года, гродзенскія прадстаўнікі Беларускага саюза вайсковых маракоў шырока адзначаюць свята. Калона праходзіць урачыстым маршам з плошчы Савецкай у парк Жылібера. Там удзельнікі ўскладаюць вянкі і кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.
У Савецкім Саюзе Дзень ваенна-марскога флоту быў устаноўлены ў 1939 годзе. У пастанове Савета Народных Камісараў СССР гаварылася: «У мэтах мабілізацыі шырокіх мас працоўных вакол пытанняў будаўніцтва Рабоча-Сялянскага Ваенна-марскога флоту Саюза ССР устанавіць Дзень Ваенна-марскога флоту СССР».
Дарэчы, Гродна запісаўся ў гісторыі расійскай марской пяхоты. 27 (16 па старым стылі) лістапада 1705 года менавіта тут быў сфармаваны першы полк марской пяхоты пад кіраўніцтвам адмірала графа Фёдара Галавіна. Паводле задумы Пятра І 1200 ваенных салдат былі прызваны для службы ў абардажна-дэсантных камандах на баявых караблях Расійскага флоту.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…