Горад

На вуліцы Найдуса адкапалі падвалы 19 стагоддзя

Больш за тыдзень на вуліцы Найдуса вядзецца археалагічны нагляд. Будаўнікі пракладваюць там трасу водазабеспячэння. Вядучы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Наталля Пачобут вывучае выяўленыя падвалы, а таксама некаторыя знаходкі больш ранняга перыяду.

«Падчас работ выявілі падвал будынка, хутчэй за ўсё 19 стагоддзя. Можна меркаваць, што гэта звычайная пабудова, — распавядае Наталля Пачобут. — Былі і іншыя знаходкі больш ранняга перыяду, але падрабязная інфармацыя будзе пасля дэталёвага вывучэння.

Сёння наша задача — максімальна даследаваць усе напластаванні на аб’екце, ад самых ранніх 17 стагоддзя да смецця 20 стагоддзя. Знаходкі 17 стагоддзя ніяк не адносяцца да выяўленых падвалаў".

Вуліца Найдуса. Тут падчас земляных работ выявілі падвальныя памяшканні 19 стагоддзя
У чацвер 26 ліпеня прайшла нарада з праекціроўшчыкамі, заказчыкамі і выканаўцамі з нагоды далейшых работ на аб’екце.

«Было вырашана захаваць падвальныя нішы старой пабудовы, акрамя адной, якую часткова разбяруць і пракладуць камунікацыі. Іх будуць пракладаць акуратна ўнізе, каб не пашкодзіць канструкцыю», — адзначыла спецыялістка.

Згодна з міжваеннай мапай Гродна, на месцы, дзе зараз вядуцца работы, стаяў будынак. На аэраздымках 1944 года там ужо нічога няма. Можна лічыць што будынак быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны.

Дарэчы, Наталля Пачобут зусім нядаўна стала сакратаром савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Гродзенскім аблвыканкаме. Яна кажа, што цяпер у Гродне ніхто ўжо не будзе па-варварску працаваць з помнікамі гісторыі.





Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025