Маршалак польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі 28 ліпеня прыехаў у Гродна, каб прыняць удзел у святкаванні 30-годдзя Саюза палякаў на Беларусі. Падчас візіту палітык разам з дэлегацыяй наведаў службу ў Бернардынскім касцёле, а таксама сустрэўся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама.
У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі парламента і ўрада Польшчы.
Таксама дэлегацыя на чале з маршалкам ўскладзе вянок да Катынскага крыжа на вайсковых могілках у Гродне. Увечары 28 ліпеня дэлегацыя прыме ўдзел ва ўрачыстым канцэрце прысвечаным 30-годдзю Саюза палякаў на Беларусі і сустрэнецца з мясцовымі палякамі, піша PAP.
30 гадоў таму ў Гродне было створана Культурна-адукацыйнае таварыства імя Міцкевіча, якое ператварылася пазней у самую буйную польскую арганізацыю ў Беларусі - Саюз палякаў на Беларусі (ZPB). У 2005 годзе ў СПБ здарыўся раскол. З таго часу існуюць два саюзы палякаў: адзін прызнаецца беларускімі ўладамі і непрызнаецца польскімі, іншы — наадварот, мае падтрымку з боку Варшавы, але пераследуецца беларускімі ўладамі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…