Трэці этап трансгранічнай велагонкі «Нёман» стартаваў з плошчы Леніна 27 ліпеня. Больш за 80 удзельнікаў з чатырох краін праедуць з Гродна ў Сакулку. Хаця адлегласць паміж гарадамі менш за 40 км, траса складзена так, каб удзельнікі праехалі 85 км.
31-я міжнародная шматдзённая веласіпедная гонка «Нёман» стартавала 26 ліпеня ў Гродне. У спаборніцтвах бяруць удзел маладыя спартсмены з Беларусі, Расіі, Польшчы i Эстонii.
Першыя два этапы велагонкі прайшлі ў Гродне, трэці стартаваў тут, але фінішаваць удзельнікі будуць ужо ў польскай Сакулцы. Спецыяльна для гэтага, каб не спыняцца на мяжы, усе гоншчыкі ў Гродне перад стартам прайшлі памежны і мытны кантроль.
У суботу 28 ліпеня стартуе чацвёрты этап гонкі. Па маршруце Сакулка — Беласток спартсмены павінны будуць пераадолець 105 км.