Другі дзень Кубка Дубко, а «Нёман» не можа парадаваць сваіх заўзятараў. Падапечныя Сяргея Пушкова зноў прайграюць. На гэты раз піцерскаму «Дынама», якое з’яўляецца чэмпіёнам ВХЛ.
Асноўны час матчу паміж супернікамі скончыўся з лікам 1:0. Гродзенцы адкрылі лік на 30 хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Аляксандра Маляўка. «Дынама» змагло адыграцца толькі за 3 хвіліны да канца сірэны. Расейцы ў большасці прабілі Труса і перавялі гульню ў авертайм.
У дадатковым часе каманды мацнейшага не выявілі. А вось у серыі булітаў поспех быў на баку «Дынама».
«Дынама» (Санкт-Пецярбург) — «Нёман» (Гродна) — 2:1 (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0)
Шайбы закідвалі:
29.17 0:1 — А.Маляўка (С.Маляўка)
57.00 1:1 — Шыпаў (Вараб'ёў, — бол.)
65.00 2:1 — Васільеў (буліт)
Такім чынам, пасля двух паразаў запар у Кубку Дубко «Нёман» страціў шанцы на выніковую перамогу ў турніры.
Свой апошні матч у турніры «Нёман» правядзе 28 ліпеня і сустрэнецца з «Сахалінам». Матч пачнецца ў 17.00
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…