У Гродне не хапае гасцініц. Але маюць адкрыцца яшчэ тры хостэлы

Падлік бязвізавых турыстаў у Гродне ідзе на дзясяткі тысяч. Але замежныя госці не спяшаюцца заставацца тут на ноч ці дзве, бо колькасць месцаў абмежаваная. Не хапае менавіта гасцініц, каб задаволіць попыт сярэдняга турыста, піша «Звязда».

Колькасць кавярняў і рэстаранаў у Гродне значна павялічылася апошнім часам. Як зазначыла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева, калі падсілкавацца ў горадзе есць магчымасць, то з гасцініцамі існуе праблема.

— Так, у нас будуюцца гасцініцы, хостэлы, але іх не хапае. Нам патрэбны гасцініцы турыстчнага класа мінімум на 50 месцаў, — адзначае Таццяна Лідзяева, — у гэтай справе павінна быць канкурэнцыя. Пакуль яе няма. Таму і цэны даволі высокія. А трэба, каб за турыста ішла барацьба, а, значыць, і цана за начлег будзе падаць.

З гасцініцамі ў Гродне і раней былі праблемы, іх не хапала, і яны былі даволі дарагія. Паступова база многіх аб’ектаў прыйшла ў заняпад і перастала адпавядаць сучасным патрабаванням. Напрыклад, не працуе частка нумароў гасцініцы «Беларусь». Поўнасцю выведзена з абароту самая буйная ў горадзе гасцініца «Гродна». Аб’ект набылі кітайскія інвестары, якія вядуць работы па яе рэканструкцыі.

[irp posts="73 785″ name="У кітайскім стылі. Глядзіце, як можа выглядаць гасцініца Гродна""]

Нельга сказаць, што прыватны бізнес не звярнуў увагу на праблему пражывання. З’яўляюцца бюджэтныя хостэлы і апарт-гатэлі. Таксама будуецца дзве гасцініцы на 26 і 40 месцаў. Налета пачне дзейнічаць палацавы комплекс «Свяцк» і былая сядзіба Гурскіх у вёсцы Радзівілкі, каля Аўгустоўскага канала. На абодвух комплексах прадугледжаны гасцініцы на 20 і 40 чалавек.

У цяперашні час пад хостэлы вядзецца рэканструкцыя адразу трох будынкаў у цэнтры горада, агульнай колькасцю 126 месцаў. Усе яны размесцяцца па вуліцы Савецкай, якая з’яўляецца пешаходнай.

[irp posts="44 821″ name="У Гродне адкрыўся хостэл «Сарматыя». У 2018 годзе адкрыюцца яшчэ тры хостэлы"]

Таццяна Лідзяева згадвае магчымасць пражывання турыстаў у санаторыях. І сапраўды, у бязвізавай зоне апынуліся тры такія ўстановы ў Гродне і Гродзенскім раёне. Сёлета ў іх пабывала каля 800 бязвізавых турыстаў. Сюды можна прыехаць як на 10 дзён, згодна з новымі правіламі, так і на ўік-энд.


Как научиться зарабатывать деньги? Для этого существует множество различных вариантов и методов. На сайте https://forexinlife.com/poleznoe-po-forex/foreks-obuchenie-onlajn-ot-vebmastera-maksima.html представлено форекс обучение, которое поможет приумножить денежные средства.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025