Эскіз помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» прайшоў узгадненне па лініі Адміністрацыі Прэзідэнта. Рэспубліканскі мастацка-экспертны Савеце па манументальна-дэкаратыўным мастацтве даў некалькі рэкамендацый: унесці невялікія змены ў надпіс да помніка і падкарэктаваць пластыку плашча вялікага князя, піша «Лідская газета». Помнік можна з’явіцца ў Лідзе ўжо ў наступным годзе.
Цяпер павінна быць выкананая рабочая мадэль у маштабе 1:4. Яе зробяць самі аўтары — Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Дарэчы, Сяргей — аўтар помніка Давыду Гарадзенскаму, які ў пачатку лета ўсталявалі ў Гродне.
Паралельна будзе весціся работа па напісанні праектна-каштарыснай дакументацыі на выраб пляцоўкі, дзе непасрэдна будзе ўсталяваны помнік, таксама будзе прадумвацца светлавое рашэнне. Гэта справа Лідскай ЖКГ — заказчыка праекта.
Адкуль наогул узяўся помнік?
Адкрыты конкурс па выбары помніка Гедыміну ў Лідзе праходзіў у пачатку 2018 года. Экспертнае журы выбірала з 28 прапановаў. Па выніках падліку галасоў найбольшую колькасць «плюсаў» атрымаў эскіз з дэвізам № 4836. Толькі затым быў ускрыты конкурсны канверт і вызначаны імёны аўтараў. Сам выбар праходзіў такім чынам ананімна.
Помнік «Заснавальнік замка — князь Гедымін» будзе ўсталяваны каля сцен Лідскага замка арыенціровачна ў 2019 годзе. Ён будзе выраблены за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.
[irp posts="66 920″ name="У Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму"]