У Гродзенскай вобласці ў мінулым навучальным годзе на беларускай мове навучалася 14 897 (13,45%) вучняў. Калі па краіне было 2 678 беларускіх груп у садках, то на Гродзеншчыне працавала 511 груп з беларускай мовай навучання. З іх у гарадской мясцовасці - 162 групы (3059) школьнікаў. Як адзначылі ў аблвыканкаме, колькасць такіх груп павольна павялічваецца.
— Бацькі, якія аддаюць дзяцей у беларускія садкі і школы, выйграюць, — піша ў фэйсбуку старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Вітаўт Парфёненка. - Іх дзеці будуць лепш ведаць дзве дзяржаўныя мовы і перавагу ў далейшым працаўладкаванні ў некаторыя дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі.
На сайце СШ № 32 на сёння ўжо 7 бацькоўскіх заяў у беларускі клас. У СШ № 34 пакуль 3 заявы. Заяву пра беларускую мову навучання можна напісаць да 28 жніўня.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…