У Гродзенскай вобласці ў мінулым навучальным годзе на беларускай мове навучалася 14 897 (13,45%) вучняў. Калі па краіне было 2 678 беларускіх груп у садках, то на Гродзеншчыне працавала 511 груп з беларускай мовай навучання. З іх у гарадской мясцовасці - 162 групы (3059) школьнікаў. Як адзначылі ў аблвыканкаме, колькасць такіх груп павольна павялічваецца.

— Бацькі, якія аддаюць дзяцей у беларускія садкі і школы, выйграюць, — піша ў фэйсбуку старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Вітаўт Парфёненка. - Іх дзеці будуць лепш ведаць дзве дзяржаўныя мовы і перавагу ў далейшым працаўладкаванні ў некаторыя дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі.


Беларуская мова ў школах не патрэбная гродзенцам, або Калі на Гродзеншчыне цалкам знікне навучанне на мове тытульнай нацыі


На сайце СШ № 32 на сёння ўжо 7 бацькоўскіх заяў у беларускі клас. У СШ № 34 пакуль 3 заявы. Заяву пра беларускую мову навучання можна напісаць да 28 жніўня.