Горад

ФОТА: У Гродне адзначаюць Дзень пажарнай службы

Урачыстасці да 165-годдзя пажарнай службы праходзяць у Гродне 26 ліпеня. Святкаванне пачалося з самай раніцы на плошчы Леніна і ў парку Жылібера.

Усё пачалося ля помніка воінам і партызанам у парку Жылібера з урачыстага прыняцця прысягі новапрынятымі выратавальнікамі. Пасля гэтага па вуліцах горада прайшло святочнае шэсце парадных разлікаў пажарных, апранутых у форму розных часоў. Таксама па вуліцах Гродна прайшоў парад пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, была прадстаўлена тэхніка ратавальнікаў розных гадоў.

На плошчы Леніна пачалася выстава тэхнікі і абсталявання МНС, таксама прайшлі паказальныя выступленні пажарных.

Святкаванні з нагоды Дня пажарнай службы пройдуць у цэнтры Гродна да 18.00.

Даведка

25 ліпеня 1853 года Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская Дума разгледзелі пытанне аб новай пажарнай частцы ў Мінску і зацвердзілі каштарыс расходаў на яе склад. Гэта падзея стала кропкай летазлічэння пажарнай службы Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 18 мая 1994 года прынятае рашэнне аб усталяванні 25 ліпеня штогадовага свята — Дня пажарнай службы.

Падзяліцца
Меткі: святыфота

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025