Ад 150 да 900 рублёў: што прапануюць у гродзенскім цэнтры занятасці чалавеку з дзвюмя вышэйшымі адукацыямі

За якія замежныя мовы зараз гатовыя заплаціць больш? На якую працу наогул можа разлічваць чалавек, за плячыма якога больш за 20 год стажу, а ў кішэні - два дыпломы? Hrodna.life разам з 50-гадовым гродзенцам Аляксандрам праглядзеў вакансіі цэнтра занятасці, але запаветных «папяццот» там няма. Затое ёсць патрэба ў даволі экзатычных мовах.

Шматдзетным не трэба збіраць камяні

Аляксандр шэсць год адпрацаваў эканамістам у адной з прыватных кампаній, але сёлета патрапіў пад скарачэнне. Ён шукае працу сам, але дадаткова вырашыў звярнуцца ў Цэнтр занятасці. Пайшоў туды хутчэй для таго, каб не прыпыняць агульны працоўны стаж і ў дадатак атрымаць дапамогу па беспрацоўі - дзве базавыя цягам шасці месяцаў. Дарэчы, шматдзетным хадзіць на работы кшталту збору каменняў з поля не трэба, кажа Аляксандр.

Англійская ўжо не ў модзе, трэба туркменскую

Валоданне замежнымі мовамі заўжды дае бонусы пры працаўладкаванні. Сярод 29 прапанаваных вакансій у трох з іх патрабуецца валоданне туркменскай мовай.

Кіраўніку ў ТАА «Ташпулатов» абяцаюць зарплату ад 350 рублёў. Ён павінен не толькі валодаць туркменскай, але і цяміць у гандлёвай сетцы Узбекістана.

ТАА «Даврон» свайму кіраўніку гатова плаціць па 800 рублёў штомесяц. Ад яго, акрамя валодання туркменскай, патрабуецца досвед працы з замежнымі пастаўшчыкамі.

Таксама можна працаўладкавацца кіраўніком на ТАА «Швейная фабрыка «Дамір» на 0,5 стаўкі. Зарплату прапануюць акурат палову ад мінімальнай — 152 руб 50 кап. Дадатковае патрабаванне — валоданне азербайджанскай мовай.

Валодаючы адразу турэцкай, туркменскай і англійскай мовамі можна разлічваць на пасаду намесніка дырэктара ў ТАА «Топ ТМ». Зарплата на поўную стаўку — 400 рублёў.

Дзе самая вялікая зарплата?

Самая вялікая зарплата сярод прапанаваных — 904 рублі 50 капеек. Філіялу «Прэдпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання» РУП «Гроднаэнерга» патрабуецца намеснік начальніка службы. Патрабаванні: вышэйшая адукацыя ў галіне тэлекамунікацый, стаж працы не менш 5 год, веды ў вобласці будаўніцтва транспартных сетак сувязі - тэхналогіі SDH\PDH, GigabitEthernet, MPLS-TP, OTN.

Сярод 29 вакансій 10 прапануецца з мінімальнам магчымай зарплатай 305 рублёў. Чатыры з іх на палову стаўкі 152 руб 50 кап.

Агулам у Гродзенскім гарадскім цэнтры занятасці ёсць каля 1500 вакансій.

Падзяліцца
Меткі: праца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024