Стваральнік беларускага праекту ETHNO_BEAT Дзяніс Жураўлёў выступіў на вуліцах Гродна 22 ліпеня. Ён прэзентаваў свой дэбютны альбом «Хай яно так і будзе».
Дзяніс Жураўлёў (МС Груша) — мінскі музыкант, спявае на беларускай мове і грае музыку ў нацыянальным стылі. Музычнай адукацыі ў хлопца няма і ўсяму ён навучыўся на вуліцы, а таксама дзякуючы ўдзелу ў розных праектах.
Дэбютны альбом Дзяніса «Хай яно так і будзе"складаецца з 8 народных кампазіцый і некалькіх аўтарскіх песень. Усе трэкі на беларускай мове. На стварэнне праекта ETHNO_BEAT Дзяніса натхніў аўстралійскі музыкант Dub FX.
«Убачыўшы яго ўпершыню ў 2008 годзе, я падумаў, а чаму б і мне так не паспрабаваць? Сумясціць беларускую мову і матывы народных песень з бітбоксам і лайф лупінгам».
Дзяніс родам з Мастоў і ў Гродна ён заўсёды прыязджае з задавальненнем.
«Я вулічны музыка да мозгу касцей, выступаю ўжо каля 10 гадоў у Мінску. У суботу прайшла прэзентацыя майго дэбютнага альбома ў Мінску, а ў нядзелю я быў ужо ў Гродне. Там мяне чакаў мой калега Яўген з праекта Electrofood. У Гродне нам спадабалася выступаць, заўсёды з задавальненнем сюды прыязджаем».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…