Канцэрт культавага польскага гурта «Lady Pank» быў запланаваны на 28 ліпеня, але яго спачатку перанеслі, а пасля адмянілі. Музыканты вырашылі даць канцэрт для гродзенцаў і членаў Саюза палякаў на Беларусі ў Беластоку. Канцэрт адбудзецца 22 верасня на плошчы ў Беластоку пад лозунгам «Салідарнасць з палякамі ў Беларусі - 30 гадоў СПБ», піша znadniemna.
Канцэрт «Lady Pank» павінен быў стаць часткай цэрымоніі да 30-годдзя Саюзам палякаў у Беларусі. Znadniemna лічаць, што канцэрт адмянілі, бо беларускія ўлады пераследуюць польскую меншасць. Тым больш, што на канцэрт прадалі усе квіткі па 33 рублі (стартавы кошт квіткоў быў 19 рублей і з часам павышаўся).
Так жа было ў 2015 годзе, калі па запрашэнню СПБ меўся прыехаць легендарны польскі рок-гурт «Lombard». Тады лідэр гурта Grzegorz Stróżniak і спявачка Marta Cugier вырашылі з калегамі, што заспяваюць для суайчыннікаў у Беластоку. СПБ арганізаваў выезд на канцэрт «Lombard» у Беластоку больш за 300 актывістаў.
Так жа зрабілі і музыканты з «Lady Pank». Канцэрт пройдзе на цэнтральная плошчы ў Беластоку 22 верасня, будзе прысвечаны 30-годдзю Саюза палякаў у Беларусі і стане праявай салідарнасці музыкаў «Lady Pank» з суайчыннікамі.