Прыкладна ў 10.20 20 ліпеня на 245 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна, паблізу Скідаля, супрацоўнікі заўважылі аўтамабіль «Пежо» і спынілі яго. У ДАІ узнікла падазрэнне, што кіроўца п’яны, піша УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Агляд паказаў, што 46-гадовы жыхар сталіцы сапраўды быў п’яны. У яго арганізме было выяўлена звыш 0.5 праміле алкаголю.
Са слоў парушальніка, спіртное ён ўжываў ўчора днём. А раніцай, выпраўляючыся ў рэйс, ніякіх прыкмет ап’янення ў сябе не адчуў. ДАІ лічыць, што ён падвергнуў небяспецы не толькі сябе, але і пасажыраў. Практычна ўсе сядзення маршруткі месцы былі занятыя.