Бурштын мае больш за 200 адценняў колеру. Золата Балтыкі бывае блакітным, зялёным, жоўтым, карычневым ці белым. Пабачыць амаль усе адценні бурштыну і тое, у што могуць ператварыць камень рукі таленавітых майстроў, можна зараз у Музеі гісторыі рэлігіі. Ад 20 ліпеня тут працуе выстава бурштыну «Золата Балтыкі».
Паводле легенды аб Юраце і Касціцісе, бурштын — гэта слёзы закаханай марской багіні аб зямным хлопцы. Калі бог Пяркунас даведаўся, што марская багіня пакахала простага рыбака, ён пакараў абоіх. Яго смерцю, а яе — вечнымі слязьмі. «Калі мора хвалюецца, гэта плача Юратэ. А хвалі выносяць на бераг яе бурштынавыя слёзы», — распавяла легенду дырэктарка музея гісторыі рэлігіі Рыта Янчалоўская. Паверыць у легенду дапамагала музыка саксафона ў выкананні Алекса Краўчука.
Больш блізкую да рэальнасцяў гісторыю прывезенай калекцыі расказала Таццяна Лысава з Калінінградскага музею бурштыну. Аказваецца, камяні вагою болш за 300 грамаў ужо лічацца ўнікальнымі. А тыя, што важаць больш за кілаграм — каштоўным. Такія камяні таксама можна пабачыць на выставе ў Гродне.
Большая частка экспанатаў цікавая не толькі як камяні, але і як творы мастацтва. Сярод скульптараў, чые працы прадстаўлены ў экспазіцыі - Аляксандр Кпылоў і Аляксандр Жураўлёў - майстры, што аднаўлялі знакаміты Бурштынавы пакой.
Выстава ў Гродне будзе працаваць да 8 кастрычніка. Па яе закрыццю гродзенскія музейшчыкі падрызтуюць выставу, якую пакажуць у Калінінградзе.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…