На фестывалі SunDay-2018, які пройдзе 21 ліпеня пад Гродна, можна будзе ўбачыць сабраны з дзіцячага канструктара «Палессе» ў натуральную велічыню аўтамабіль Geely Atlas, піша autogrodno.by.
— Ідэя пабудаваць аўтамабіль для фестывалю SunDay нарадзілася два месяцы таму, — распавядае арганізатар фестывалю Міхаіл Кунцэвіч. — На словах здавалася ўсё проста, бо кожны з нас у дзяцінстве любіў збіраць канструктары. Але на практыцы задача стала архіскладаная. Мы нават звярталіся да спецыялістаў з Масквы, але ўвесь час сустракалі цяжкасці. Нечакана з’явілася ідэя звярнуцца да беларускай фабрыкі цацак «Палессе». І літаральна праз дзень з фабрыкі быў зваротны званок: «Мы справімся!»
Работы па пабудове мадэлі пачаліся за месяц да фэсту. Пры гэтым у працу былі актыўна ўключаны дылеры Geely Гроднененской і Брэсцкай абласцей — кампаніі «Аўтамабільны дом» Кардэна" і «Аўтаномія».
— Каб рэалізаваць праект, на фабрыцы «Палессе» сабралі групу спецыялістаў, якія раней будавалі аб’ёмныя мадэлі. Але нічога падобнага ў нашым вопыце яшчэ не было. Спецыяльна для пабудовы Geely на фабрыцы зрабілі неабходную колькасць чырвонага, шэрага і чорнага канструктара, — кажа Сяргей Грыцук, намеснік начальніка аддзела продажаў фабрыкі «Палессе».
У памяшканні, дзе стваралі мадэль, выставілі сапраўдны Geely Atlas. Ён быў неабходны для зверкі памераў.
Прэм’ера аўтамабіля адбудзецца 21 ліпеня на «IX Міжнародным аўтамабільным фестывалі SunDay».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…