Працягваецца рамонт на адным з самых загружаных пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы. Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць яго павялічыцца, піша Вячэрні Гродна. Па плане асноўныя працы на аб’екце завершацца да канца 2018 года.
У «Брузгах» будуць мадэрнізаваны сістэмы распазнання нумароў аўтатранспарту і радыяцыйнага кантролю на палосах руху. Тэрыторыю пункта пропуску па перыметры абсталююць сістэмай інтэлектуальнага відэаназірання. Адновіцца пешаходны рух. Можна будзе перасякаць мяжу па спецыяльных калідорах пешшу або на ровары.
Для грузавога транспарту ўсталююць сучаснае вагагабарытныя абсталяванне (па двое вагаў у кожным кірунку). Пасля ўзважвання машыны адправяцца на мытны і памежны кантроль па адной з сямі ліній на ўезд (адна вядзе ў транспартна-лагістычны цэнтр) і шасці - на выезд. Гэта дазволіць значна скараціць час знаходжання ў пункце пропуску і павялічыць яго прапускную здольнасць па грузавым кірунку больш чым у два разы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…