Дваіх беларусаў меркавана з міжнароднай злачыннай арганізацыі пачалі судзіць у Гродне 17 ліпеня. Іх абвінавачваюць у правозе праз беларускую мяжу больш як 35 кілаграм гашышу, піша С*****а.
У празрыстай «клетцы» ў залі суду Гродзенскага раёну двое мужчын. Іх ахоўваюць пяцёра канваіраў, некаторыя ў бронекамізэльках.
«Не падыходзьце блізка да клеткі», — рэзка забараняе міліцыянт. Некалькі разоў тое самае нервова паўтараюць супрацоўнікі суду.
Падсудныя закрываюць твары ад фотаапаратаў аркушамі паперы. Адзін з іх не паказвае твар прысутным у залі нават падчас паседжання. Яго бачаць толькі суддзя, пракурор і адвакаты.
— Вам, напэўна, не вельмі зручна так трымаць, — дапускае суддзя Ганна Ляўсік.
— Там з фотаапаратам… Вось чалавек трымае тэлефон, — кажа фігурант справы пра аднаго з прысутных журналістаў. — Навошта мне гэта трэба?
Мужчына не давярае нават пасля словаў, што ў залі забаронена здымаць падчас паседжання, і працягвае хавацца.
Праз шчылінку паміж паперай і кепкай ён паціху спрабуе разгледзець, хто прыйшоў на суд. Акрамя традыцыйнага складу суду і журналістаў, у залі яшчэ толькі адзін чалавек. Вячаслаў з Расіі. Кажа, што праяжджаў міма і вырашыў завітаць да знаёмага, якога судзяць. Зайшоўшы ў залю, павітаўся кіўком галавы з падсуднымі.
Першы з абвінавачаных — Сяргей Альховік. Невысокі, у чорнай спартовай куртцы, з-пад кепкі відаць сівыя валасы. Твар за ўвесь час паседжання ён так і не адкрыў. Гаворыць нізкім голасам, у гаворцы чуваць расійскія інтанацыі.
Яму 47 гадоў. Нарадзіўся ў Салігорску, па пашпарце жыў у Слуцку. Разведзены, дачцэ 12 гадоў, сыну 14. Жыве ў незарэгістраваным саюзе. Сярэдняя спецыяльная адукацыя. На момант затрымання быў заснавальнікам расійскай фірмы «Вегаслайф», якая нібыта мелася перавозіць сухое малако з Расіі ў Беларусь. У Беларусі лічыўся беспрацоўным. Раней атрымаў 9 гадоў за сур’ёзны крадзеж.
Маладзейшы фігурант, Раман Глінскі, з пачаткам паседжання перастае хавацца ад журналістаў. Ён таксама невысокі, худы, з вузкім вострым тварам, у дыхтоўнай моладзевай куртцы.
Яму 31 год. Нарадзіўся ў Баранавічах. Апошнім часам жыў у Салігорску. Апрача школы нідзе не вучыўся, нежанаты, дзяцей няма, беспрацоўны. На ягоным сумленні ў мінулым асабліва зламыснае хуліганства.
Пад вартай яны ўжо больш за год.
Альховік папрасіў у суду час перад допытам, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Як ён сказаў, у яго пагоршыўся зрок, але акуляраў не было. Партнёрка не перадала, бо не атрымлівала ад яго лістоў. У выніку ён нічога не змог прачытаць.
Да таго ж адвакатка, з якой загадзя дамаўляліся на супрацу, наведала яго напярэдадні першага паседжання і адмовілася яго абараняць. Новую абаронцу ён убачыў на судзе ўпершыню.
«Мне ж трэба з адвакатам ступень абароны ўзгадніць. Я не ведаю на сённяшні дзень, хто мяне абараняе, як мы будзем будаваць нашую абарону», — кажа Альховік.
Ягонае хадайніцтва задаволілі. У судзе зрабілі перапынак да 18 ліпеня.
Фігуранты, паводле матэрыялаў крымінальнай справы, цягам 2016−2017 гадоў перавозілі гашыш з Польшчы і Літвы праз Беларусь у Расію, каб там прадаць іншым кур’ерам. Наркотык прызначаўся для жыхароў Маскоўскай вобласці.
Летась у чэрвені Глінскага і Альховіка затрымалі каля вёскі Мікелеўшчына Мастоўскага раёну. У машыне была схованка, зробленая з газавага балона, а там больш за 35 кілаграм гашышу.
Паводле закону гэта лічыцца буйным памерам. Для параўнаньня, нават 25 грамаў опіюмнага наркотыку — буйны памер. Тут было ў 1400 разоў больш. Кошт затрыманай партыі ацэньваецца ў 700 тысяч даляраў.
Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, незаконным абароце наркатычных сродкаў у буйным памеры арганізаванай групай і незаконным перамяшчэнні наркотыкаў праз мяжу (частка 2 артыкула 285, частка 4 артыкула 328, частка 3 артыкула 328−1 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Самы суворы з артыкулаў прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Беларусы ўваходзілі ў міжнародную злачынную арганізацыю, якой кіравалі малдаване і гішпанцы. Агулам затрымалі больш за 20 ейных удзельнікаў, канфіскавалі больш за 830 кілаграм наркатычных рэчываў.
Праваахоўнікі выкрылі транспартную схему: гашыш з Марока перапраўлялі праз мора ў Іспанію, адтуль у іншыя еўрапейскія краіны і Расію.
Аперацыя па выяўленні і ліквідацыі буйнога наркаканала і міжнароднай злачыннай арганізацыі называлася «Пірэнейскі злом». У ёй прымалі ўдзел сілавікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Іспаніі і Марока. Аперацыю лічаць галоўным антынаркатычным расследаваннем дзесяцігоддзя ў Еўропе.
Арганізацыя складалася з асобных меншых групаў у розных краінах. Вядома, што беларусаў у ёй агулам было дванаццаць.
Ганна Юргілевіч, адвакатка Рамана Глінскага, сказала, што судовы працэс, верагодна, будзе нядоўгі і скончыцца ў жніўні.
У вас есть хороший стаж вождения и желание работать? Найти вакансии водителя можно на сайте http://www.express-work.com/vakansii-voditel/. Большой выбор вакансий, а также много полезной и интересной информации.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…