Гіпермаркет АЛМІ на Касманаўтаў можа зачыніцца. На яго месцы будзе INTERSPAR?

Першы ў гісторыі Гродна гіпермаркет — «АЛМІ» на праспекце Касманаўтаў - можа быць зачынены пасля 10 гадоў працы. Як стала вядома «ВГ», гіпермаркет чакае закрыццё для правядзення рэканструкцыі.

Калі зачыняць?

Некаторыя арандатары ўжо папярэджаны аб тым, што ў гіпермаркеце у гэтым годзе пачнуцца працы. У самым гіпермаркеце распавялі, што канчатковае рашэнне аб рэканструкцыі пакуль не прынята. Тэрміны закрыцця дакладна невядомыя — папярэдне, пачаць рэбрэндынг плануюць толькі ў снежні. У аддзеле маркетынгу сеткі АЛМІ пакуль ніяк не каментуюць гэтую інфармацыю. Паводле слоў спецыяліста, канчатковыя тэрміны пачатку перабудовы будуць вядомыя ў жніўні.

Паводле іншых дадзеных АЛМІ зачыніцца ў верасні і адкрые дзверы ўжо ў снежні бягучага года. Мяркуецца, што закрывацца цалкам гіпермаркет не будзе, а на яго месцы з’явіцца магазін з шыльдай INTERSPAR.

Што такое INTERSPAR?

Нягледзячы на ​​змену шыльды, уласнік гіпермаркета не зменіцца. У канцы 2016 года ЗАТ «Юніфуд», якой належыць сетка крам АЛМІ, купіла франшызу нідэрландскага рытэйлера SPAR. У планах у кампаніі да 2020 года пабудаваць у Беларусі 60 гандлёвых кропак пад шыльдай SPAR. Яны будуць адкрывацца ў чатырох фарматах: «SPAR» (крамы фармату «каля дома»), «INTERSPAR» (гіпермаркеты), «SPARexpress» (транзітныя крамы з усім неабходным) і «EUROSPAR» (супермаркеты).

Сёння ў Беларусі працуюць дзве крамы пад шыльдай SPAR. Першая крама фармату «каля дома» адкрылася ў Мінску ў жніўні 2017.
А ў верасні ў Брэсце адкрыў дзверы першы INTERSPAR.

Што там можна будзе купіць?

Разам з ліцэнзіяй «Юніфуд» набылі магчымасць прадаваць тавары ўласных гандлёвых марак SPAR. У гродзенскіх АЛМІ ўжо можна ўбачыць прадукты з этыкеткай SPAR.

— Фармат «INTERSPAR» нашмат шырэй, чым проста «SPAR». А значыць, навін і прапаноў тут будзе больш у параўнанні з першай крамай у Мінску. Гэта будзе камфортны і сучасны гіпермаркет, дзе ўсё нацэлена на якасць і зручнасць пакупак, знаходжання і адпачынку ў ім. Асаблівая ўвага будзе нададзена сезонным і акцыйным прапановам. Як і ў мінскім «SPAR», прапануем смачную ежу на вынас, толькі са значна большым асартыментам, кавамашыны і зону адпачынку, — распавёў дырэктар фармату «SPAR» у Беларусі Валерый Літвінаў.


Гіпермаркет АЛМІ на праспекце Касманаўтаў, 81 адкрыўся ў верасні 2008 года. Магазін стаў першым гіпермаркетам у Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024