Першыя трансляцыі футбольных спаборніцтваў у кафэ “Арэна” на стадыёне пачалі падчас двух апошніх дзён чэмпіяната свету 15-16 ліпеня. У залі  усталявалі праектар і вялікі экран і 6 тэлевізараў. Кухня распрацавала адмысловае “футбольнае” меню. На першую трансляцыю прышло каля 30 чалавек, у другі дзень – каля 50. Абяцаюць, што да восені зменіцца таксама інтэр’ер установы. Тут мае з’явіцца новая мэбля і спартыўная атрыбутыка.

Такога кшталту установа будзе запатрабавана ў горадзе, мяркуюць у кіраўніцтве спартыўнага комплекса “Нёман”. Наведвальнікі першых дзен казалі, што ў спорт-барах Гродна цягам чэмпіянату было цесна. Таму яшчэ 100 месцаў, што прапануе кафэ “Арэна”, знойдуць сваіх наведвальнікаў.

Футбол на полі і на  вялікім экране. Кафэ на стадыёне ў Гродне чакаюць вялікія перамены

Чаго хочуць заўзятары

Каб лепш адпавядаць патрабаванням аматараў паглядзець спорт на вялікім экране,  правялі апытанку і параіліся з наведвальнікамі, як змяніць установу.

“Хутка зменім мэблю, паставім зручныя канапы і невялікія столікі. У інтэр’ер дабавім спартыўную сімволіку мясцовых клубаў. Ужо дамовіліся з кіраўніцтвам футбольнага і хакейнага “Неманаў” і замежных папулярных спартыўных клубаў,”- расказала новая кіраўнічка кафэ Алеся Міклаш.

Футбол на полі і на  вялікім экране. Кафэ на стадыёне ў Гродне чакаюць вялікія перамены

Меню установы таксама стане больш “спартыўным”.Там з’явяцца стравы, якія можна гатаваць хутка – піца, нагетсы, салаты. Разам з гэтым абновіцца і кактэйльная карта.

Футбол на полі і на  вялікім экране. Кафэ на стадыёне ў Гродне чакаюць вялікія перамены

Скончыць усё пераабсталяванне і зрабіць “вялікае адкрыццё” ўстановы запланавана на восень.