Увечары 14 ліпеня п’яны 46-гадовы гродзенец ехаў у тралейбусе № 9. Яму не спадабалася, як на яго паглядзеў адзін з пасажыраў. І пасажыр атрымаў два ўдары па галаве шкляной бутэлькай.
Пасля гэтага падазраваны паспрабаваў уцячы, аднак пасажыры тралейбуса не далі яму гэта зрабіць. На бліжэйшым прыпынку знаходзіліся вайскоўцы, якія яго затрымалі. Узбуджана крымінальная справа па ч.3.арт.339 — «Хуліганства», паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.