Праваахоўнікі 16 ліпеня затрымалі пры атрыманні хабару дырэктара ААТ «Шклозавод» Нёман" і начальніка аднаго з упраўленняў прадпрыемства, паведамляе прэс-служба МУС.
— Службовыя асобы атрымалі хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры ў памеры 2,4 тыс. і 1,2 тыс. даляраў ЗША адпаведна. Незаконнае ўзнагароджанне належыла за арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней заключанаму дагавору, — паведамілі ў ведамстве.
Паводле звестак міліцыі, затрыманыя атрымлівалі хабар на сістэмнай аснове. Сума ўзнагароджання залежала ад аб’ёму прадукцыі, што рэалізуецца.
www.youtube.com/watch?time_continue=22&v=XKvHrDRzG54
Распачаты крымінальныя справы. Працягваюцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых асоб.
Са жніўня 2017 года дырэктарам шклозавода з’яўляецца Уладзімір Аутка.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…