Праваахоўнікі 16 ліпеня затрымалі пры атрыманні хабару дырэктара ААТ «Шклозавод» Нёман" і начальніка аднаго з упраўленняў прадпрыемства, паведамляе прэс-служба МУС.

— Службовыя асобы атрымалі хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры ў памеры 2,4 тыс. і 1,2 тыс. даляраў ЗША адпаведна. Незаконнае ўзнагароджанне належыла за арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шклаваты паводле раней заключанаму дагавору, — паведамілі ў ведамстве.

Паводле звестак міліцыі, затрыманыя атрымлівалі хабар на сістэмнай аснове. Сума ўзнагароджання залежала ад аб’ёму прадукцыі, што рэалізуецца.

www.youtube.com/watch?time_continue=22&v=XKvHrDRzG54

Распачаты крымінальныя справы. Працягваюцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых асоб.

Са жніўня 2017 года дырэктарам шклозавода з’яўляецца Уладзімір Аутка.