На тэрыторыі вайсковых могілак на Белуша пачалася падрыхтоўка да рэканструкцыі. Да Дня вызвалення Гродна, які адзначаецца 16 ліпеня, замянілі на новыя 24 надмагільныя пліты савецкім салдатам, якія загінулі пры вызваленні горада ў 1944 годзе.
Усяго на могілках плануецца замяніць больш за 300 надмагільных пліт савецкім салдатам. Зборам сродкаў на гэта з 2014 года займаўся савет ветэранаў Гродна. У планах у ветэранаў у будучыні - поўная рэканструкцыя могілак, але галоўная задача на сёння — упадаркаваць магілы савецкіх вызваліцеляў.
З апошняга сур’ёзнага рамонту могілак прайшло больш за 50 гадоў. За гэты час многія магілы разбурыліся, зараслі, на некаторых помніках сцерліся надпісы. А нешта пры будаўніцтве дамоў наогул вывезлі.
76-гадовы Уладзімір Канстанцінавіч сёння адзін з нямногіх, хто яшчэ памятае старыя могілкі. Тут у пасляваенныя гады ён гуляў з сябрамі ў футбол і хованкі, а зараз ходзіць з сабакам.
«Заняцца могілкамі даўно трэба было, а то паказуха толькі, — распавядае пенсіянер. — У савецкія гады улады былі сапраўднымі варварамі, асабліва калі пачалі будаваць шматпавярховы дом на пахаваннях. Астанкі салдат і афіцэраў згрузілі на самазвалы і вывезлі. Праз гады ў гэтым доме пастаянна няшчасныя выпадкі адбываліся».
Па ўспамінах Уладзіміра Канстанцінавіча, помнікі, якія цяпер мяняюць, былі ўсталяваныя ў канцы 1950-х. З тых часоў яны не мяняліся, а толькі падфарбоўваліся.
«У пасляваенныя гады стаялі проста біркі, а ўжо недзе ў 1958 годзе з’явіліся помнікі».Пенсіянер кажа, што раней на могілках было шмат цікавых збудаванняў. Адно з іх — піраміда з камянёў, якую ўзвялі яшчэ ў Першую сусветную вайну, але разабралі ў савецкія гады.
«Піраміда была цікавая. У дзяцінстве мы думалі, што яна была зроблена ў гонар загінулых лётчыкаў, бо на вяршыні быў прапелер. Але потым даведаліся, што гэта з Першай сусветнай, а што там рабіў прапелер — дагэтуль невядома. Піраміду разабралі і гэта не адзінкавы выпадак такога варварства. Напрыклад, дзесьці ў 1980-я гады прыехаў у Гродна праўнук генерала Руссаў. Ён аднавіў некалькі помнікаў са старых лютэранскіх могілак і адрамантаваў капліцу генерала. Толькі з’ехаў - саветы прыгналі бульдозер і ўсё прыбралі».
Вайсковыя могілкі былі закладзеныя ў Гродне ў 1888 годзе і пачаткова складаліся з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для жаўнераў іншых хрысціянскіх канфесій. У часе Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх жаўнераў і афіцэраў. У міжваенны перыяд на могілках перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармяліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння Прыёрбанк) і Фары Вітаўта.
Тут таксама хавалі загінуўшых у польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, што загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх жаўнераў. У пачатку 1990-х гадоў быў усталяваны знак-крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, што загінулі ў час сталінскіх рэпрэсій.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…