Гродзенская інспекцыя па справах непаўналетніх працуе па справе падлеткаў, якія на працягу некалькіх дзён рабавалі гродзенскія ўстановы.
У пачатку ліпеня некаторыя летнія ўстановы ў цэнтры Гродна заўважалі факты пранікнення на сваю тэрыторыю, а некаторыя нават знікненне тавару. Праз нейкі час камера відэаназірання ў парку забаў заўважыла, як група падлеткаў спрабавала абрабаваць касы. Праз пару дзён раніцай тых жа падлеткаў падчас злачынства затрымалі ў кафэ «Губерня» на вуліцы Савецкай, куды яны хацелі забрацца ў чарговы раз.
У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама распавялі, што пакуль ніякіх справаў супраць падлеткаў не ўзбуджалі. З імі працуе інспекцыя па справах непаўналетніх. Вядома, што падлеткам каля 12 гадоў.