Асноўная мэта рэканструкцыі - трохразовае павелічэнне прапускной здольнасці да 6 тыс. транспартных сродкаў у суткі (3,5 тыс. легкавых, 2,4 тыс. грузавых, 100 аўтобусаў). Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета пры ДМК.
У пункце пропуску ўпершыню будзе прадугледжана рэверсіўная канальная сістэма для афармлення транспартных сродкаў з 32 каналаў - па 16 у кожным кірунку. У залежнасці ад колькасці транспартных сродкаў на ўезд або выезд з краіны, лік каналаў можна будзе змяняць па напрамках руху. «Быў стары праект, і мы яго перапрацавалі з улікам сённяшніх рэалій. Гэтая сістэма дазволіць зрабіць працу пункта пропуску больш зручнай», — адзначыў старшыня ДМК.
Значна паскорыць правядзенне мытнага кантролю дазволіць ўстаноўка стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу замест наяўнага зараз мабільнага. Акрамя таго, на тэрыторыі рэспубліканскага пункта мытнага афармлення будзе ўкаранёна тэхналогія аўтаматызаванага электроннага размеркавання аўтамабіляў па месцах стаянкі.
Падчас рэканструкцыі «Каменнага Лога» нагрузка і транспартныя патокі будуць пераразмеркаваны на іншыя пункты пропуску, размешчаныя на беларуска-літоўскай мяжы. «Цяпер мы вядзем актыўныя перамовы з памежнай службай нашай краіны, мытнікамі і памежнікамі сумежных краін для прыняцця ўсіх неабходных рашэнняў, каб на час рэканструкцыі пункта пропуску планава перавесці ўсе патокі на тыя ўчасткі, дзе мы можам забяспечыць афармленне транспартных сродкаў», — дадаў Юрый Сянько.
Работы па рэканструкцыі пункта пропуску «Каменны Лог» плануецца ажыццявіць за кошт пазыковых сродкаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…