Гродзенскі мабільны дадатак BringMeGift увайшоў у чацвёрку праектаў з Беларусі, якія абралі для чарговага набору ў праграму расійска-амерыканскага акселератара Starta. Стваральнікі стартапаў адправяцца ў Нью-Ёрк на стажыроўку.
Усяго арганізатары стажыроўкі адабралі 23 стартапы з Еўропы, у тым ліку чатыры з Беларусі.
«Гэта і гонар і прызнанне, што наш праект актуальны і цікавы шырокаму колу людзей, — распавёў Hrodna.life адзін са стваральнікаў BringMeGift Віктар Семяняка. — Гэта магчымасць атрымаць веды ад ментараў, пазнаёміцца з інвестарамі і прапанаваць свой праект. А таксама гэта магчымасць выйсці з прадуктам на рынак высокіх тэхналогій ЗША, дзе ўсё развіваецца імгненна. Там можна атрымаць новых кліентаў, пашырыць межы выкарыстання дадатку».
Віктар распавядае, што ўвесь вольны час ён з жонкай зараз выдаткуе на зносіны з патэнцыяльнымі карыстальнікамі праграмы, правярае актуальнасць ідэі прыкладання.
«Мы спрасцілі праект, дадалі экраны, якія многае тлумачаць. Таксама стараемся сабраць як мага больш водгукаў і пажаданняў, каб зрабіць дадатак цікавым і карысным».
BringMeGift — гэта дадатак, які дазволіць звычайным людзям і розным кампаніям абменьвацца паслугамі і зарабляць на гэтым. Кожны турыст зможа знайсці, а мясцовы прапанаваць паслугі: арэнда жылля, арэнда аўто, паслугі гіда і трансфер, харчаванне і забавы.
Дадатак аб’яднаў у сабе сэрвісы накшталт booking.com, airbnb, foodsharing, couchsurfing ды іншыя. Галоўнае адрозненне — усё праходзіць без схаваных плацяжоў, усе дамаўляюцца без пасярэднікаў. Такі сэрвіс будзе зручны для тых, хто аказвае паслугі: чалавек бачыць хто, адкуль і калі прыязджае ў той ці іншы горад і што ён шукае — застаецца толькі гэта яму прапанаваць. З дапамогай дадатка чалавек сам можа прасоўваць свае паслугі і для гэтага не трэба плаціць за рэкламу, а таксама шукаць мэтавую аўдыторыю.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…