Адзін з самых тытулаваных клубаў Беларусі ХК «Нёман» 11 ліпеня святкуе 30 гадоў. Спецыяльна ў гэты дзень у фае Лядовага палаца будзе ўсталяваная камера, дзе ўсе гродзенцы змогуць павіншаваць любімы клуб.
У дзень юбілею на афіцыйным сайце клуба з’явілася інфармацыя, што любы жадаючы зможа павіншаваць «Нёман» з днём нараджэння. Для гэтага ў фае Лядовага палаца спорту з 16.00 да 19.00 будзе ўсталяваная камера, запіс з якой абавязкова ўбачаць гульцы, трэнеры і кіраўніцтва клуба.
Таксама паведамляецца, што новы сезон клуб будзе імкнуцца насыціць падзеямі, конкурсамі і прызамі, звязанымі з юбілеем.
Гісторыя хакея на Гродзенскай зямлі
Хакей на Гродзенскай зямлі мае даўнія традыцыі і сыходзіць каранямі ў пачатак 1932 года, калі мясцовыя газеты паведамілі незвычайную для Гродна навіну: у нядзелю 24 студзеня на пляцоўцы «КС Крэсовія» адбудзецца першы ў гісторыі горада хакейны матч. Пасля гэтай гульні хакей у Гродна стаў развівацца, але толькі да пачатку другой Сусветнай вайны.Развіццю гэтага спорту на Гродзенскай зямлі спрыяла знаходжанне горада ў складзе Польшчы. З прыходам савецкай улады хакей у Гродне быў забыты.
Больш шырокае развіццё хакею ў Беларусі пачынаецца ў канцы 50-х гадоў. З таго часу колькасць хакеістаў у краіне значна павялічваецца. Калі ў 1950-м годзе іх было 300 чалавек, а ў 1955-м годзе — 400, то ўжо праз 10 гадоў, у 1965-м годзе, у хакей гуляла 8000 спартсменаў.
Толькі ў 1980 годзе, праз 40 гадоў пасля «Крэсовii», у Гродне была створана прафесійная каманда пад назвай «КСМ Гродна», якая дэбютавала ў другім беларускім дывізіёне.Датай паўстання «Нёмана» прынята лічыць 11 ліпеня 1988 года. Менавіта тады, у канцы сезона 1987/88, «ШВСМ Гродна» і «СКІФ ШВСМ Мінск» былі аб’яднаны пад назвай «Прагрэс Гродна». За гэты час клуб 7 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны (1998, 1999, 2001, 2013, 2014, 2017, 2018), 5 разоў срэбным прызёрам (1993, 1994, 2002, 2011, 2012) і 5 раз бронзавым (1995, 1996, 1997, 2000, 2003.). У 1996 «Нёман» стаў чэмпіёнам Усходнееўрапейскай хакейнай лігі, у 1998, 1999 і 2001 яе срэбным прызёрам. Двойчы ўладальнік Кубка Руслана Салея (Кубак Беларусі) (2014, 2016) і ўладальнік Кантынентальнага кубка IIHF (2015).