«Мы хочам, каб людзі траплялі ў савецкую армію». У Шчучыне адкрылі для турыстаў некалі засакрэчаны падземны бункер

Цяпер сакрэтны бункер можна паказваць не толькі гасцям, але і па тэлебачанні. А тры дзесяткі гадоў таму гэта быў засакрэчаны аб’ект: адзін з ваенных элементаў, якіх у ваколіцах Шчучына ў савецкія часы было шмат. Гэта і ваенны аэрадром, і СПА, і ракетныя часткі. Калі апошнія зараз добра вядомыя, то пра гэты абаронены камандны пункт нават мясцовыя жыхары не ўсе ведаюць, паведамляе «Гродна Плюс».

Бункер абмінуў лёс быць разрабаваным. Адразу пасля развалу СССР ён адышоў беларускім вайскоўцам. Пасля, за непатрэбнасцю, яго перадалі мясцовым уладам, а тыя прадбачліва паставілі тут вартаўніка. Што рабіць з унікальным аб’ектам доўгі час не ведалі. Ідэя прыйшла нечакана — пакінуць як ёсць і праводзіць экскурсіі.

Масіўныя дзверы, некалькі ступеняў ачысткі паветра і спецыяльная сістэма ціску знутры будынка — усё зроблена для таго, каб у выпадку ядзернага ўдару кіраўніцтва змагло працягнуць камандаваць авіядывізіяй. Адсюль і назва: АКП — абаронены камандны пункт. Два паверхі баявых пастоў і месяц аўтаномнага існавання пад зямлёй.

www.youtube.com/watch?v=tkce6JjH2bs

Год таму ў арэнду комплекс ўзяла мясцовая турыстычная кампанія. Самае складанае, прызнаюцца, узнавіць антураж ваеннага мінулага.

— Нам дапамагалі людзі. Мы знаходзілі людзей, якія нейкае дачыненне мелі да гэтага бункеру. Яны нам распавядалі, давалі інфармацыю, якую мы вучылі. Разбіраліся з кожным памяшканнем. Што, для чаго. А потым паціху пачалі завозіць нейкую маёмасць, — кажа Анастасія Маркоўская, экскурсавод-аніматар.

Ўвесь антураж для памяшканняў збіраецца па крупінках праз знаёмых. Рыхтуюцца сцэнарыі для турыстаў. Тут плануюць максімальна ўзнавіць дзейнасць ваеннага аб’екта. Ўсіх планаў не раскрываюць. Што і як будзе — ваенная таямніца. Але першыя турысты ўжо ў захапленні ад самаго аб’екта.

— Плануем максімальна стварыць умовы, каб людзі сюды прыязджалі, маглі акунуцца ў ваенны час. На сабе адчуць армейскі побыт. Мы хочам, каб яны траплялі ў савецкую армію, — кажа Валерыя Волчак, экскурсавод-аніматар.

І нават праз 15 гадоў прастою, выявіць АКП не так проста: добрая маскіроўка і амаль поўная адсутнасць інфармацыі ў інтэрнэце. Гэты прабел, абяцаюць у Шчучыне, выправяць. Аб’ект хоць і ваенны, але выкарыстоўваць будуць у мірных мэтах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025