Выстава пад назвай People. Places. Processes. адкрыецца 10 ліпеня ў Кіеве. Сярод фатографаў з Малдовы, Арменіі, Грузіі і Украіны выставіцца і адзіны беларус і гродзенец — Аляксандр Саенка.
Сем фотамастакоў з краін Усходняга партнёрства прадэманструюць сваё бачанне правоў чалавека, праблем дыскрымінацыі, сацыяльнай справядлівасці, карупцыі і беднасці. Гэтыя вострыя праблемы аб’ядноўваюць грамадзян, збіраюць шматтысячныя дэманстрацыі, фармуюць светапогляд сучаснага чалавека.
Для выставы People.Places.Processes. Аляксандр выбраў фота са сваёй серыі «Едакі». Гэта здымкі безпрытульных і маламаёмасных, якія прыходзяць у каталіцкі кляштар па бясплатны абед. Як пішуць арганізатары, «у сваёй мастацкай манеры Саенка перадае стан ўразлівасці гэтых людзей. Знаходзячыся тут, яны не проста могуць атрымаць бясплатную ежу, яны таксама на імгненне забываюць пра адзіноту».
Гэты праект Аляксандр называе самым важным для сябе, бо падчас фатаграфавання ён меў зносіны з гэтымі людзьмі. Затым ён раздрукаваў свае здымкі, вывешваў іх у тым прытулку і раздаваў сваім героям. Мастак кажа, што некаторыя людзі нават былі здзіўлены, зірнуўшы на сябе з боку. А іншыя насілі гэтыя здымкі ў сваіх кішэнях, як рэліквію.
На адкрыцці адбудзецца дыскусія з мастакамі, палітыкамі і экспертамі па узаемасувязяў паміж сучасным мастацтвам, сацыяльнымі і палітычнымі працэсамі ва Усходняй Еўропе. Тэатр імправізацый «Па-за часам» прадставіць перформанс па матывах адной з фотаработ.
Арганізатар выставы — Рэгіянальны офіс «Дыялог Усходняя Еўропа» Фонду імя Фрыдрыха Эберта, найстарэйшага палітычнага фонду Германіі, распаўсюджвае асноўныя ідэі і каштоўнасці сацыял-дэмакратыі: свабоду, справядлівасць і салідарнасць. Выстава будзе доўжыцца з 10 па 15 ліпеня ўключна ў Нацыянальным музеі Тараса Шаўчэнкі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…