Выступ удзельніка Еўрабачання-2018 ад Беларусі меўся адбыцца 14 ліпеня на базе адпачынку «Прывал». Але канцэрт адмянілі. База адпачынку не ведае, па якой прычыне.
Alekseev (сапраўднае імя — Мікіта Уладзіміравіч Аляксееў) — украінскі спявак. Паўфіналіст ўкраінскага праекта «Голас краіны». Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне 2018». Аляксееў выступіў у першым паўфінале 8 мая 2018 года, у фінал не прайшоў.