У будынку пальчаткавай фабрыкі з 8 ліпеня ў тэставым рэжыме пачаў працаваць бар «Свабода». Цягам тыдня плануецца і афіцыйнае адкрыццё новай установы.
Інтэр'ер бара выкананы ў сучасным стылі. У меню — розная выпіўка і закускі. Больш падрабязны матэрыял аб новай установе з’явіцца на Hrodna.life пасля афіцыйнага адкрыцця. А да гэтага ўладальнікі ўстановы пакуль не даюць інфармацыю і згоду фатаграфаваць бар знутры.