Спадчына

Золата, срэбра і рэчы Касцюшкі: у Гродне адкрылася вялікая выстава скарбаў

Дзясяткі вітрын, напоўненых сярэднявечнымі срэбранымі манетамі і зброяй, сталовымі прыборамі са шляхецкіх маёнткаў - усё гэта і шмат іншага можна пачабыць на вялікай выставе скарбаў «Хтосьці хавае, а хтосьці знаходзіць», якая будзе даступнай для гродзенцаў аж да лістапада.

Скарбы паказваюць рэдка

Музейныя работнікі самі не бяруцца ацэньваць матэрыяльную вартасць прадметаў, паказаных у Сенатарскай зале Новага замка. «Многія прадметы з гэтай выстаўкі належным чынам не вывучаныя і не ацэненыя. Факт, што іх навуковая, культурная і матэрыяльная каштоўнасць проста агромністая», — сказаў падчас імправізаванай экскурсіі адзін з аўтараў выставы гісторык Андрэй Вашкевіч.

Андрэй Вашкевіч на адкрыцці выставы
Супрацоўнікі музея выстаўляюць скарбы рэдка. Па-першае, для гэтага патрэбныя асаблівыя ўмовы бяспекі, па-другое, справа тое працаёмкая. Напрыклад, каб прыгожа раскласці ў вітрыне 2000 срэбраных чатырохграшовікаў часоў Жыгімонта Аўгуста, трэба кожны з іх забяспечыць адпаведнай наклейкай з другога боку. Кожная манета павінна пасля выставы вярнуцца ў адпаведную капэрту.

Як выглядае 13 кілаграм срэбра

На выстаўцы экспануюцца каля 30 скарбаў, якія былі схаваныя ў Гродне ці на Гродзеншчыне ў прамежак часу больш чым 1500 гадоў. Самы стары скарб быў скахаваны на Шчучыншчыне ў 4 стагоддзі нашай эры, самы «новы» — недзе ў 1942 годзе на тэрыторыі гродзенскага гета.

Толькі адзін скарб не паходзіць з Гродзеншчыны. Гэта знакаміты Мінскі скарб — больш за 13 кілаграмаў срэбранага посуду і іншых рэчаў, якія гродзенскія музейшчыкі прывезлі на часовае эскпанаванне з Мінска.

Большасць скарбаў ніколі не выстаўлялася. Іх трымалі ў руках толькі даследчыкі-нумізматы, такія як Віктар Какарэка, які расказаў, як аб’ехаў месцы знаходак усіх пасляваенных скарбаў і зафіксаваў абставіны іх знаходак. Па словах вядомага нумізмата, з зямлі часта здабываюць не ўсе скарбы і нават праз многа гадоў мясцовыя жыхары выцягваюць з зямлі ўсё новыя і новыя манеты.

Скарбы, якія мог трымаць у руках Касцюшка

Гісторыя некаторых скарбаў вартая асобных артыкулаў ці нават кніжак. Рэчы з так званага Мінчыцкага скарба мог трымаць у сваіх руках нават сам Тадэвуш Касцюшка. Гетманская булава і срэбраныя кубкі, аздобленыя манетамі і караламі, былі ўласнасцю пісьменніка і ад’ютанта Касцюшкі Юльяна Урсын-Нямцэвіча. Яны былі схаваныя далёкімі сваякамі Нямцэвіча ў верасні 1939 года і знойдзеныя роўна праз паўстагоддзя беларускімі памежнікамі ў схроне надалёка ад уласнай пагранічнай заставы.

Дакументы каштоўнейшыя за золата

Гісторыкі кажуць, што для іх набольш каштоўныя скарбы не з золата ці срэбра, а скарбы з дакументамі і асабістымі рэчамі, па іх можна нашмат больш сказаць пра эпоху. Такі, напрыклад, скарб рэчаў Ісаака Капіцы — яўрэя з вуліцы Вялікая Траецкая, які ў час знаходжання ў гета схаваў свае сямейныя фотаздымкі і сямейныя рэліквіі на паддашшы ўласнага дома. Цяпер на музейных гасцей глядзяць з пажаўцелых здымкаў твары людзей, забітых у канцы 1942 года ў Аўшвіцы.

Рэчы сям'і Ісаака Капіцы

Залатыя манеты са скарбаў з вуліц Антонава і Працоўнай маглі выратаваць некаму з гродзенскіх яўрэяў жыццё, аднак праляжалі ў схованках аж да ХХІ стагоддзя. Магчымасць паглядзець на гэтыя скарбы ўнікальная — лёс аднаго з іх яшчэ толькі вырашаецца. Праўда, настрой у музейшчыкаў пазітыўны. Яны вераць, што скарб будзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю і тыя, хто яго знайшоў, атрымаюць належную кампенсацыю.

Хутка экскурсія!

Выстаўку можна паглядзець у Новым замку ва ўсе дні, апрача панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса працуе да 17.30). Таксама можна прыходзіць на тэматычныя экскурсіі. Адна такая экскурсія адбудзецца ў суботу 7 ліпеня ў 14.00. Правядзе яе гісторык Андрэй Вашкевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025