Горад

Гродзенскі блогер прапануе акультурыць востраў на Нёмане

Невялікі астравок на Нёмане каля Новага маста часта называюць «сэрцам Гродна». На яго фоне заўжды любяць фатаграфавацца турысты і гараджане. Мясцовы краязнаўца і блогер Яўген Аснарэўскі прапануе пракласці да яго мост і зрабіць востраў яшчэ адной цікавосткай гарадскога ландшафту.

Астравы на Нёмане ўтвараліся з даўніх часоў, адзін з іх у раёне замкаў, можна пабачыць на старых планах горада.

Прыклад падобнага сучаснага дабраўпарадкавання ёсць у Мінску. Гэта штучная выспа пад назваю «Востраў слёз». Меркаваннем блогера, яна стала адным з цікавых турыстычных аб’ектаў сталіцы. У Гродне такая пляцоўка таксама прышлася б да месца.

«Адным з плюсаў такога рашэння будзе пляцоўка з цудоўным відам на Гродна. Воды ракі, над якімі раскінуліся зялёныя пагоркі з Каложай і замкамі, сілуэт каланчы, шпілі храмаў … Такая карціна можа зрабіць уражанне», — піша Яўген Аснарэўскі ў сваім блогу. Таксама ён адзначае, што прыгажосці горада з гэтага боку прымеціў і вядомы жывапісец Напалеон Орда.

Гродзенец упэўнены, што майстры і мастакі горада могуць прапанаваць для афармлення вострава мноства цікавых мастацкіх рашэнняў -«фантанаў ці і скульптур якой-небудзь персаніфікацыі воднай стыхіі, да прыкладу, русалкі ці вадзянога».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025