Невялікі астравок на Нёмане каля Новага маста часта называюць «сэрцам Гродна». На яго фоне заўжды любяць фатаграфавацца турысты і гараджане. Мясцовы краязнаўца і блогер Яўген Аснарэўскі прапануе пракласці да яго мост і зрабіць востраў яшчэ адной цікавосткай гарадскога ландшафту.
Астравы на Нёмане ўтвараліся з даўніх часоў, адзін з іх у раёне замкаў, можна пабачыць на старых планах горада.
Прыклад падобнага сучаснага дабраўпарадкавання ёсць у Мінску. Гэта штучная выспа пад назваю «Востраў слёз». Меркаваннем блогера, яна стала адным з цікавых турыстычных аб’ектаў сталіцы. У Гродне такая пляцоўка таксама прышлася б да месца.
«Адным з плюсаў такога рашэння будзе пляцоўка з цудоўным відам на Гродна. Воды ракі, над якімі раскінуліся зялёныя пагоркі з Каложай і замкамі, сілуэт каланчы, шпілі храмаў … Такая карціна можа зрабіць уражанне», — піша Яўген Аснарэўскі ў сваім блогу. Таксама ён адзначае, што прыгажосці горада з гэтага боку прымеціў і вядомы жывапісец Напалеон Орда.
Гродзенец упэўнены, што майстры і мастакі горада могуць прапанаваць для афармлення вострава мноства цікавых мастацкіх рашэнняў -«фантанаў ці і скульптур якой-небудзь персаніфікацыі воднай стыхіі, да прыкладу, русалкі ці вадзянога».