VIII Міжнародны марафон сяброўства адбудзецца 15 ліпеня. Сёлета ён стартуе з цэнтральнай плошчы ў Друскеніках і фінішуе ў Гродне, на спартыўным комплексе «Нёман». Для ўдзелу ў марафоне ужо зарэгістраваліся больш за 100 бегуноў з 11 краін.
Прабегчы адзіны ў Еўропе транспамежны марафон паміж Літвой і Беларуссю ўжо заявіліся 93 мужчыны і 24 жанчыны. Гэта ўдзельнікі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Даніі, Эстоніі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Францыі, Арменіі, ЗША.
Самым старэйшым з зарэгістраваных удзельнікаў марафону пакуль з’яўляецца Алекс-Лунда Хансен з Даніі (1950 г. н.), самым маладым — Патрык Вайцяхоўскі з Літвы (1999 г. н.). Сярод зарэгістраваных больш дзясятка гродзенскіх спартсменаў.
[irp posts="27 321″ name=""Мяжу мінулі, не спыняючыся". Удзельнікі трансгранічнага марафона ў сёмы раз прабеглі ад Гродна да Друскенік"]
Марафон праводзіцца штогод ад 2011 года. У першым марафоне ўдзельнічала 42 бегуны, а самым масавым быў забег 2015 года з удзелам 178 легкаатлетаў.
Каб далучыцца да марафона, трэба прайсці рэгістрацыю і аплаціць стартавы ўнёсак. Пераможцы ў асабістым заліку атрымаюць грашовыя прызы ад 500 да 50 долараў. Таксама будуць узнагароджаны лепшыя каманды.