Пакаштаваць стравы грузінскай нацыянальнай кухні зараз можна ў Гродне. На пачатку ліпеня ў цэнтры горада адкрылася новае кафэ «Старый Тбилиси». Пад гукі грузінскай музыкі тут можна пачаставацца хінкалі ці хачапуры, альбо замовіць грузінскае віно.
«Сапраўдныя хінкалі маюць быць вельмі сакавітымі» — распавялі карэспандэнту Hrodna.life у новым кафэ. -Таму есці іх нажом і вілкай не атрымаецца". Аказваецца, хінкалі трэба браць наўпрост пальцамі за «хвосцік» з цеста і есці рукамі. У такім выпадку сок не разальецца і вы зможаце адчуць увесь букет смакаў стравы. А сам «хвосцік» з цеста есці ўжо не абавязкова.
Каб наведвальнікі не забыліся пра гэтая правілы, яны напісаны на цішотцы бармэна:
«Ніколі, чуеце, ніколі не ешце хінкалі з відэльцам і нажом! Гэта правал!»
У меню установы прапануюць два віды хачапуры. Па-менгрэльску, што больш падобна на пірог з сырам, і па-аджарску, у форме лодачкі з сырым яйкам паверх запечанага сыру. Гэтыя стравы ў Грузіі таксама ядуць рукамі. Відэлец выкарыстоўваюць толькі каб перамяшаць сырое яйка з сырам. А пасля можна адламваць кавалачкі і макаць у гэта начынне.
«У нас ёсць далма с вінаградным лісцем, ёсць рыба кіндзмарш, што гатуецца з кінзой і вінным воцатам, баклажаны з арэхамі і шмат іншых грузінскіх смакотак» — запэўнікі ў кафэ. Казалі, што калі падчас ежы заплюшчыць вочы, то можна ўявіць сябе ў Грузіі." Для падмацавання ўражання раяць таксама замовіць кілішак віна.
Знайсці новае кафэ не складана. Яно месціцца паміж гандлёвым домам «Баторый» і гасцініцай «Нёман», недалёка ад Савецкай плошчы.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…