Фатографка Алена Барынава ў пачатку ліпеня скарысталася дрэнным надвор’ем і зрабіла незвычайныя кадры старых каталіцкіх могілак на вуліцы Антонава ў Гродне. Атрымаліся фатаграфіі быццам з фільма жахаў.
«Старыя каталіцкія могілкі ў Гродне — адны з самых старадаўніх пахаванняў у Беларусі. Калі ўдала злавіць момант з навальнічным небам і прымяніць трохі фільтраў - атрымліваюцца вельмі атмасферныя крыпавыя [з англійскай мовы creepy — які кідае ў дрыжыкі, жудасны] кадры з фільмаў жахаў», — распавяла Алена.
Дарэчы, старадаўні некропаль у Гродне можа першым у краіне атрымаць статус гісторыка-мемарыяльнай (але не гісторыка-культурнай) каштоўнасці. У Гродзенскім аблвыканкамаме прынята рашэнне ў ліпені стварыць рабочую групу з удзелам краязнаўцаў, гісторыкаў, прадстаўнікоў улады і разгледзець пытанне надання такога статусу могілкам.
Хаваць на старых могілках на вуліцы Антонава пачалі ў канцы 18 стагоддзя, калі сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне адкрыць у Кракаве, Львове, Вільні, Варшаве і Гродне першыя камунальныя могілкі. На могілках пахаваныя вядомыя людзі: пісьменніца Эліза Ажэшка, маці Максіма Багдановіча, грамадскія і вайсковыя дзеячы розных часоў. Пакуль могілкі знаходзяцца ў жаласным стане. Некалі багата аздобленыя надмагіллі руйнуюцца. Новы статус можа дапамагчы прыцягнуць сюды турыстаў і дазволіць выдзяляць больш сродкаў на ўтрыманне могілак.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…