На днях у гродзенскі заапарк прыйшоў незвычайны ліст, атрымальнікам якога стаў … драпежны гадаванец звярынца абласнога цэнтра. У радку «Каму» было пазначана: тыгру. На рэакцыю атрымальніка, вядома, разлічваць не даводзіцца, але вось супрацоўнікаў заапарка такое пасланне, безумоўна, кранула, піша Гродзенская праўда.
У канверт быў укладзены малюнак, а на яго адваротным баку напісана:
«Прывітанне, тыгр! Я хлопчык Ніл. Прыязджаў да цябе ў госці
Будзь здаровы і добра еш. Ніл Адамавіч, 6 гадоў. «(Арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя!)
Адказ не прымусіў сябе доўга чакаць і быў апублікаваны на сайце гродзенскага заапарка:
— Дарагі Ніл, нам і нашаму тыгру было вельмі прыемна атрымаць твой малюнак з пажаданнямі. Мы таксама жадаем табе здароўя! Расці паслухмяным, добрым, вялікім і моцным! Будзем рады зноў убачыць цябе ў нашым заапарку!