Аляксандр Лаўрэнцьеў зараз знаходзіцца ў ізалятары Кастрычніцкага РАУСа, расказаў актывіст БХД Сяргей Верамеенка. Іх будуць судзіць па артыкуле 23.34 — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Сябры актывістаў, якія прысутнічалі пры затрыманні, напісалі заявы, каб іх прыцягнулі ў якасці сведкаў. Мікалай Салянік знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні і адчувае сябе лепш.
Нагадаем, 3 ліпеня два актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці акцыю-перформанс на святкаванні Дня незалежнасці. Іх па адміністрацыйнай справе затрымалі АМАПаўцы, якія не прадставіліся. Яны даставілі Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка ў РАУС Кастрычніцкага раёну. Адтуль Мікалая з гіпертанічным крызам даставілі на хуткай у бальніцу.
Аляксандр дагэтуль знаходзіцца ў ізалятары Кастрычніцкага РАУСа. Справу Лаўрэнцьева павінны былі перадаць у Суд Кастрычніцкага раёна ў 14.00. А яе не было там ні ў 14.00, ні ў 14.30. Сведкі затрымання хочуць прад’явіць на судзе відэадоказы таго, што затрымлівалі актывістаў людзі ў штацкім, якія не прадстаўляліся.
«Што яны лічыць за несанкцыянаваны мітынг? Што я ішоў у паласатай робе з сябрам да свайго самаходу? Можа, я і думаў пра мітынг, але я не ўдзельнічаў і не рабіў яго», — кажа Мікалай.
Мікалай Салянік кажа, што адчувае сябе лепш: «Баляць троху косці, але фізічны боль — гэта цярпіма. Памялі бакі АМАПаўцы, перахваляваўся. Урачы лечаць, дапамагаюць выйсці з гэтага стану». Ён будзе ў шпіталі яшчэ восем-дзесяць дзён. Учора ў бальніцы дзяжурылі супрацоўнікі РАУСа. Сёння «адведаць» яго прыйсці міліцыянты. Мікалай напісаў заяву аб пабоях і заўтра аддасць яе судмедэксперту.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…