Навіны

Літоўцы затрымалі на Нёмане турыстычныя кацеры поўныя кантрабандных цыгарэт

Карыстаючыся летнім сезонам цыгарэты з Беларусі вязуць у Літву па рацэ Нёман на турыстычных кацерах, піша euroby.info.

23 чэрвеня ў водным пункце пропуску Прывалка-Швендубрэ пры праверцы адной з лодак, што прыплылі з Беларусі, літоўскія памежнікі звярнулі ўвагу на заклёпкі ў пярэдняй частцы лодкі. Яны адрозніваліся ад астатніх, былі занадта новымі і выклікалі абгрунтаваную цікаўнасць правяраючых.

[irp posts="65 813″ name="Не только речное такси, но и экскурсии: для прогулок по Неману запустили катера"]

У паражнінах судна апынуліся схаванымі 15 408 пачкаў (31 скрынка) цыгарэт з беларускімі акцызнымі знакамі. Большая частка кантрабанды была схаваная пад падлогай судна.

Мужчыну і жанчыне, што прыплылі з цыгарэтамі, цяпер пагражае крымінальнае пакаранне з-за буйнога аб’ёму кантрабанды.

Праз тыдзень па рацэ Нёман у Літву на кацеры прыплылі наступныя «турысты» У 7 беларусаў у лодцы былі прыхаваныя 3000 пачкаў цыгарэт «Minsk Superslims» і «NZ Gold».

Абодва кацеры арыштаваныя, іх лёс вырашыць суд.

[irp posts="71 146″ name="В Гродно появился катер-амфибия, который катает по Неману с экстримом"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025